Steam

Steam
Выява лагатыпа
Акно чату кліента «Steam» (версія супольнасці «Steam», версія на англійскай мове).
Акно чату кліента «Steam» (версія супольнасці «Steam», версія на англійскай мове).
Тып лічбавае распаўсюджванне / тэхнічныя сродкі аховы аўтарскіх праў / сродак імгненнага абмену паведамленнямі
Аўтар Valve Corporation[1]
Распрацоўшчык Valve Corporation
Напісана на C++, Java і Objective-C
Аперацыйная сістэма Windows, macOS, Linux, Android, IOS і Windows Phone[d]
Мовы інтэрфейсу 28 моў
Першы выпуск 12 верасня 2003
Апошняя версія 1666144119, Steam API: v020 (18 кастрычніка 2022)
Бэта-версія 1666923262, Steam API: v020 (27 кастрычніка 2022 года)
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Сайт store.steampowered.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Steam» (МПА: [stiːm]) — сэрвіс лічбавага распаўсюджвання камп’ютарных гульняў і праграм, які належыць кампаніі «Valve», вядомаму распрацоўшчыку камп’ютарных гульняў. «Steam» выконвае функцыі службы актывацыі, загрузкі праз Інтэрнэт, аўтаматычных абнаўленняў і навін для гульняў як самой «Valve», так і іншых распрацоўшчыкаў па дамове з «Valve», такіх як «Epic Games», «THQ», «2K Games», «Activision», «Capcom», «Codemasters», «Eidos Interactive», «1С», «GSC Game World», «id Software», «SEGA», «Atari», «Rockstar Games», «Telltale Games», «Ubisoft», «Bethesda Softworks», «Paradox Interactive» і многіх іншых фірмаў, якія аформілі кантракт на дыстрыбуцыю.

Па стане на восень 2015 года праз Steam распаўсюджваецца каля 6 500 гульняў для аперацыйнай сістэмы «Microsoft Windows», звыш 2 300 гульняў для «OS X» і звыш 1 500 гульняў для «Linux»[2], на якія дзейнічаюць штодзенныя і «сяродтыднёвыя» зніжкі, а таксама зніжкі на выхадныя дні[3]. Колькасць актыўных уліковых запісаў «Steam» перавышае 125 мільенаў[4]. Поўны спіс выдаўцоў і распрацоўшчыкаў, якія супрацоўнічаюць з сэрвісам, размешчаны ў адкрытым доступе на сайце «Steam»[5].

Першапачаткова распаўсюджваліся толькі гульні, трэйлеры і мадыфікацыі да іх, аднак у «Valve» некалькі разоў заяўлялі, што ў далейшым плануюць пашырыць спецыялізацыю сэрвісу, пачаўшы распаўсюд праз яго музыкі і паўнаметражных фільмаў[6][7].

  1. At Valve we make games, Steam, and hardware. Праверана 2 сакавіка 2024.
  2. Nathan Mattise. Valve hits a Linux landmark—1,500 games available on Steam (англ.). Arstechnica (20 верасня 2015). Праверана 28 кастрычніка 2015.
  3. Все игры Steam (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2010. Праверана 16 чэрвеня 2016.
  4. Luke Plunkett. There Are Over 125 Million "Active" Steam Accounts (англ.). Kotaku (24 лютага 2015). Праверана 28 кастрычніка 2015.
  5. Список издателей и разработчиков, сотрудничающих со Steam.
  6. Steam ставит на универсальность(недаступная спасылка). Игромания.ру (28 февраля 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 29 сентября 2008.
  7. Статьи // Yahoo мира игр?. HL-Inside (30 января 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 3 февраля 2006.

Developed by StudentB